Сёння вызначыцца першы фіналіст Лігі чэмпіёнаў. Футбольнае супрацьстаянне пакажа "Беларусь 5"

7 мая 2019
Ці магчымы цуд на "Энфілдзе"? Сёння вызначыцца  першы фіналіст  футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У сераду "Барселона" дома разграміла "Ліверпуль" - 3:0, але здавацца загадзя англічане не збіраюцца, хаця з-за траўмы ім не дапаможа егіпецкі нападаючы Салах. Такім чынам, пачатак паядынку  ў 10 вечара. Прамая трансляцыя з Ліверпуля  на "Беларусь 5".