Сёння вызначыцца чэмпіён Беларусі па міні-футболу

24 мая 2014

Віцебскі Вітэн і мінская Сталіца сёння, верагодна, у матчы вызначаць чэмпіёна Беларусі па міні-футболу. Серыя ў фінале доўжыцца да трох перамог, наперадзе пакуль каманда з Віцебска, і вядзе з лікам 2:1. Матч пройдзе ў Мінску, пачатак паядынку ў 16.00.