У тым ліку і Васіліса Марзалюк - трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету па вольнай барацьбе. Яна была трэцяй і на леташнім планетарным форуме ў Лас-Вегасе. Адзначым, менавіта пасля гэтага чэмпіянату трэнерскі штаб вырашыў адправіцца ў Рыа амаль упрытык да старту. Марзалюк пачне выступленне ўжо ў чацвер.
Васіліса Марзалюк выступіць у катэгорыі да 75 кілаграмаў, а Марыя Мамашук - у вазе да 65. Яна таксама стартуе ў Рыа ўжо ў чацвер.













