Сёння нашы спартсмены возьмуць удзел у трох медальных дысцыплінах

18 февраля 2018

Ужо завяршыліся спаборніцтвы гарналыжнікаў у гіганцкім слаламе. Наш Юрый Данілачкін стаў 54-м. Алімпійскі чэмпіён у гэтай дысцыпліне - аўстрыец Марсэль Хіршэр.

Беларускія балельшчыкі ў чаканні мужчынскага фіналу ў лыжнай акрабатыцы, дзе выступіць наш дэбютант Алімпійскіх гульняў Станіславаў Гладчанка. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца ў 14:00. А канькабежка Ксенія Садоўская выйдзе на старт дыстанцыі 500 метраў.