Сёння пачнецца найважнейшы хакейны турнір гэтай восені

1 сентября 2016

Зборная Беларусі будзе змагацца за права выступіць на зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі. Толькі пераможца квартэта атрымае квоту на Гульні ў Пхенчхане. У саперніках па кваліфікацыі ў нашай каманды - датчане, славенцы і палякі. Турнір будзе складаным, напрыклад Данія прывезла 8 гульцоў з НХЛ. Аднак у сусветным рэйтынгу Беларусь знаходзіцца вышэй за астатнія зборныя. Галоўны трэнер Дэйв Люіс ужо агучыў канчатковую заяўку каманды. У ростэры няма Міхаіла Грабоўскага і Уладзіміра Дзянісава. Усяго ж у спісе 26 хакеістаў, у тым ліку браты Касціцыны, Андрэй Стась, Джэф Плат і дэбютант Нік Бэйлен.

У касах горада практычна не засталося білетаў. Алімпійская кваліфікацыя пачнецца сёння матчам Славенія - Польшча. Старт у 15:00. А наша каманда супраць Даніі выйдзе на лёд у 7 вечара. Усе паядынкі глядзіце ў прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5". Расклад гульняў на вашых экранах.