Сёння пачынаецца гарналыжны сезон у Сілічах

13 декабря 2013

Спачатку ў тэставым рэжыме ў 18:00 адкрыюцца дзве з шасці трас - навучальная і траса №3. Старт астатніх спускаў будзе залежаць ад умоў надвор'я. У гэтым сезоне таксама будзе працаваць сноўборд-парк з хаф-пайпам і трамплінамі. Дарэчы, усе гасцявыя домікі ў Сілічах ужо забраніраваны да 8 студзеня. Перш за ўсё, гэта звязана з наплывам расійскіх турыстаў. Таму пра адпачынак беларусам варта падумаць загадзя.