Сёння на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы беларусы пазмагаюцца за 5 камплектаў узнагарод

21 июля 2019

Апошні дзень юніёрскага чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў шведскім Буросе беларусы пазмагаюцца за 5 камплектаў узнагарод. Так, у ранішняй сесіі ў спартыўнай хадзьбе на 10 кіламетраў у жаночых спаборніцтвах выступіць Ганна Зубкова, у мужчын жа нашу краіну прадставяць Мікіта Каляда і Павел Альховік. У штурханні ядра перажываем за Лізавету Дорц. У вячэрняй праграме ў сектары для скачкоў з шастом сочым за Крысцінай Канцавенкай, у яе другі вынік у Еўропе ў бягучым сезоне сярод юніёраў. А Ягор Чуйко і Марк Мажэйка будуць спаборнічаць у трайным скачку. Прамая трансляцыя са Швецыі пачнецца ў 18 гадзін на тэлеканале "Беларусь 5".