Сёння на "Алімпійскім" стадыёне ў Азербайджане вызначыцца пераможца Лігі Еўропы

29 Мая 2019

"Чэлсі" супраць "Арсенала",  або Лонданскае дэрбі ў Баку. Сёння на "Алімпійскім" стадыёне ў Азербайджане  вызначыцца пераможца Лігі Еўропы. Упершыню ў гісторыі турніру  кубак разыграюць каманды з аднаго горада. Праўда, калі для "арыстакратаў" гэта будзе бітва за трафей, то для "кананіраў"   да таго ж барацьба за месца ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў на наступны сезон. "Чэлсі" сабе ўжо забяспечылі там удзел, заняўшы трэцяе месца ў сваім чэмпіянаце. Чым скончыцца лонданская бітва, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5" у 21:30.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя