Сёння на Мінск-Арэне - Дынама супраць Поўначсталі

23 января 2014

Сталічнае хакейнае Дынама сёння на Мінск-Арэне правядзе свой першы матч чарговай хатняй серыі рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Сапернік зубраў - чарапавецкая Поўначсталь. Каманды сустракаліся паміж сабою 17 разоў: 8 перамог атрымалі мінчане, 9 разоў выйгравалі расіяне. Прамая трансляцыя гэтага паядынка на тэлеканале Беларусь 5 пачнецца ў 18:50. Беларусь 2 гульню пакажа ў запісы ў 0 гадзін 45 хвілін.