Сёння на лёдзе "Мінск-Арэны" стартавала алімпійская кваліфікацыя

1 сентября 2016

Хакейныя зборныя Беларусі, Даніі, Славеніі і Польшчы змагаюцца за права праз паўтара года згуляць на Гульнях у Паўднёвай Карэі. Запаветную пуцёўку па выніках турніру атрымае толькі адна каманда з квартэта. Першы паядынак паміж Славеніяй і Польшчай ужо завяршыўся. Перамога балканцаў 6:1. А ў гэтыя хвіліны на галоўнай хакейнай пляцоўцы краіны гаспадары змагаюцца супраць вельмі моцнай зборнай Даніі.

На "Мінск-Арэне" працуе наш карэспандэнт Павел Капуцкі (прамое ўключэнне).