Сёння на II Еўрапейскіх гульнях разыграюць 11 камплектаў узнагарод

26 июня 2019

Пяць з пяці. Сёння ў ранішняй спаборніцкай праграме на вяслярным канале ў Заслаўі беларускія спартсмены пазмагаюцца за максімальную колькасць камплектаў узнагарод. Нашы весляры прабіліся ў пяць фіналаў. Розыгрыш медалёў тут стартуе ў 10 раніцы і завершыцца да паўдня, пасля чаго пройдуць папярэднія заезды на іншых дыстанцыях.

Акрамя веславання, сёння разыграюць яшчэ 11 камплектаў узнагарод у чатырох відах спорту. Беларусы пазмагаюцца за медалі ў барацьбе, а таксама кулявой стральбе і стральбе з лука. Прадоўжыцца турнір па пляжным футболе. У фінал камандных спаборніцтваў пастараюцца выйсці нашы лёгкаатлеты.