Сёння на Гульнях у Рыа за медалі ў кіданні кап'я будзе змагацца Аляксандр Трыпуць

9 сентября 2016

Сёння за медалі ў кіданні кап'я будзе змагацца сцяганосец нашай зборнай на Гульнях у Рыа Аляксандр Трыпуць. У Афінах беларускі спартсмен выйграў золата ў аналагічнай дысцыпліне і ўзяў серабро ў пяцібор'і. Аляксандр Казлоў выступіць у турніры дзюдаістаў у вагавай катэгорыі да 81 кілаграма. Сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Пекіне Людміла Валчок выйдзе на старт спаборніцтваў у адаптыўным веславанні. Знакамітая спартсменка, нагадаем, выступае як у летніх, так і ў зімніх Паралімпійскіх гульнях. Плывуння Аляксандра Свадкоўская паспрабуе свае сілы на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем, а Рыгор Зудзілаў выступіць у кваліфікацыі на стометроўцы на спіне.

Пасля першага спаборніцкага дня зборная Беларусі з адной залатой узнагародай займае 16-е месца. Тройка лідараў выглядае наступным чынам: Кітай, Вялікабрытанія, Узбекістан.