Сёння на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе спаборніцтвы пачнуць жанчыны

12 февраля 2020
Працягваем сачыць за выступленнем нашых спартсменаў на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе, які праходзіць у Рыме. Нагадаем, пакуль у скарбонцы нашай зборнай адзін медаль - золата Максіма Нягоды. Сёння барацьбу пачнуць жанчыны. Пройдуць папярэднія спаборніцтвы і паўфіналы. Сярод удзельніц - чатыры беларускі, у тым ліку і Васіліса Марзалюк. А ў вячэрняй праграме дня хварэем за нашага барца грэка-рымскага стылю Аляксандра Лявончыка, які пазмагаецца за бронзу ў вагавой катэгорыі да 67 кілаграмаў. "Беларусь 5" пакажа спаборніцтвы ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі з Рыма ў 8 вечара.