Сёння можна будзе набыць білеты на самыя цікавыя матчы чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску

25 ноября 2013

З 16.00 у касах афіцыйнага распаўсюджвальніка з'явяцца квіткі на асобныя гульні, у тым ліку на чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал. Кошт будзе залежаць ад сектара, дзе размешчана месца, і рэйтынгу сустрэчы. Мінімальны кошт, за які можна трапіць на трыбуны Мінск-Арэны - 78 тысяч рублёў. Квіткі таксама можна набыць, не выходзячы з дома, у Інтэрнэце. Аднак будзьце ўважлівыя, ужо з'явіліся ашуканскія сайты, якія прадаюць білеты, выкарыстоўваючы рэсурсы афіцыйнага білетнага аператара турніру.