Сёння 25 гадоў з дня стварэння Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі

22 марта 2016

За гады працы ён стаў буйной і аўтарытэтнай грамадскай арганізацыяй, якая ўнесла значны ўклад у развіццё спорту вышэйшых дасягненняў, папулярызацыю фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця. Сёння перад камітэтам стаяць адказныя задачы, ад вырашэння якіх шмат у чым залежыць канкурэнтаздольнасць беларускага спорту, адзначыў у віншаванні алімпійцам Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. 

Сёлета ў Рыа-дэ-Жанейра адбудуцца летнія Алімпійскія гульні, і беларускі народ разлічвае на паспяховае выступленне нашых атлетаў. Таму, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, неабходна прыкласці максімум намаганняў для забеспячэння падрыхтоўкі каманд на самым высокім узроўні.