Сёння фінал 10-га Каляднага турніру па хакеі на прыз Прэзідэнта

7 января 2014

Традыцыйна ў гэтыя святочныя дні ў Беларусі ўжо дзясяты раз праходзіць грандыёзнае спартыўнае першынство. Сёння на лёдзе Мінск-Арэны - вялікі фінал 10-га Каляднага турніру па хакеі на прыз Прэзідэнта Беларусі. Пераможны матч стартуе ў 19:00. У бітве наймацнейшых пазмагаюцца каманды Беларусі і Расіі. Пакуль жа ў спартсменаў засталіся лічаныя гадзіны для адпачынку. Бо ўчора яны правялі цяжкія паўфінальныя паядынкі.


Расказвае Павел Капуцкі: Для Чыжоўка-Арэны зараз шмат што ўпершыню. Напрыклад, ніколі раней на лёд галоўнай пляцоўкі не выходзілі ўдзельнікі Каляднага турніру. Фіны як маглі супрацівіліся расіянам. Але аднаго жадання было мала.


Усходнія суседзі прывыклі на пачатку кожнага года прыязджаць у Мінск і даходзіць да фіналу. На рахунку гэтай каманды перамогі над ветэранскімі дружынамі Дэтройта, Філадэльфіі, Нью-Джэрсі і іншых клубаў НХЛ. Пасля двух перыядаў Расія абгульвае Фінляндыю з лікам 5:0.


У апошняй траціне скандынавы трохі палепшылі сабе настрой - закінулі дзве шайбы, 2:6. Амаль такі ж лік зафіксаваны і ў іншым паўфінале: Беларусь - Славакія, 6:3. Чарговы раз у галоўным матчы наша каманда пазмагаецца з расійскай.


Гаспадары сем разоў заваёўвалі трафей. Расія - двойчы. Сёлета склады як ніколі моцныя.


Фінал пройдзе сёння на Мінск-Арэне і пачнецца ў 19 гадзін. У 13:00 на лёд выйдуць каманды Славакіі і Фінляндыі. Яны аспрэчаць трэцяе месца.