Сёння двума матчамі завершыцца чацвёрты тур чэмпіянату Беларусі па футболе

23 апреля 2018
Абодва ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". У 18:45 у Магілёве пачнецца паядынак "Днепр" - "Шахцёр". Гаспадары пакуль не прайгравалі, а "гарнякі" паспелі змяніць трэнера пасля няўдалага старту - усяго адзін бал за тры туры. А ў 20:45 стартуе сустрэча "Віцебск" - БАТЭ. Барысаўчане пакуль не толькі не гублялі ачкі, але і не прапускалі. Яны паспрабуюць вярнуцца на першы радок у турнірнай табліцы, на які пакуль вырвалася сталічнае "Дынама".