Сёння Дар'я Домрачава аб’явіць, ці будзе працягваць спартыўную кар'еру

25 июня 2018

Дар'я Домрачава збірае прэс-канферэнцыю. Сёння ў 15 гадзін у Нацыянальным алімпійскім камітэце трохразовая алімпійская чэмпіёнка аб’явіць, ці будзе працягваць спартыўную кар'еру. Раней Домрачава ставіла актыўны занятак біятлонам у прамую залежнасць ад інтарэсаў сям'і. Тыдзень назад афіцыйна завяршыў кар'еру муж Дар'і - Уле-Эйнар Бьёрндален. Таксама зусім нядаўна з жаночай зборнай Беларусі развіталіся алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна і Надзея Пісарава. Якім будзе рашэнне Домрачавай, мы раскажам у сённяшніх выпусках навін.