Сёння таксама ўшаноўвалі нацыянальную зборную па фрыстайле. Як адзначыў Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, беларуская школа ў лыжнай акрабатыцы застаецца адной з лепшых у свеце. Наша каманда заваёўвала медалі на апошніх 6 Алімпійскіх гульнях. Сёння за высокі прафесіяналізм і паспяховае выступленне на галоўным зімовым старце чатырохгоддзя ў Пхёнчхане нагрудным знакам Мінспорта "За развіццё фізічнай культуры і спорту" ўзнагароджана алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова, таксама ўручаны граматы іншым спартсменам і ўсяму трэнерскаму штабу.
Зборная Беларусі ўжо завяршыла сезон. А вось у юніёрскай каманды яшчэ наперадзе этапы Кубка Еўропы. Найбліжэйшы прыме швейцарскі Айрала. Спаборніцтвы пройдуць з 17 па 19 сакавіка.













