Сёння адбудзецца цэнтральная сустрэча дзясятага тура Вышэйшай лігі па футболе. "Іслач" прыме "Тарпеда-БелАЗ"

31 мая 2019

Чацвёртая каманда чэмпіянату супраць пятай. На стадыёне футбольнага клуба "Мінск" сёння адбудзецца цэнтральная сустрэча дзясятага тура Вышэйшай лігі. "Іслач" прыме "Тарпеда-БелАЗ". Пачатак гульні ў 18:45, прамая трансляцыя вас будзе чакаць на "Беларусь 5". Крыху пазней салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца з "Дняпром".