Ці стане сёння БАТЭ ў чарговы раз чэмпіёнам Беларусі? Глядзіце трансляцыю на "Беларусь 5"

14 октября 2016
Сёння барысаўскі БАТЭ можа стаць чэмпіёнам Беларусі адзінаццаты раз запар. У выпадку перамогі ў матчы з "Гранітам" барысаўчане стануць 13-разовымі ўладальнікамі кубка. Дарэчы, летась менавіта "Граніт" не даў БАТЭ ў Барысаве аформіць датэрміновае чэмпіёнства, у тым матчы каманды згулялі ўнічыю 1:1. 

Прамую трансляцыю сустрэчы будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 15:40.