Сёння БГК імя Мяшкова прымае македонскі "Вардар"

1 февраля 2018

Лідар рэгулярнага сезона SEHA-лігі! Сёння БГК імя Мяшкова прымае македонскі "Вардар". Сапернік выйграў ва ўсіх 11 матчах розыгрышу, у тым ліку ў беларусаў у Македоніі. У "мяшкоўцаў" жа - 7 перамог і 4 паражэнні - чацвёртае месца ў турнірнай табліцы. Ці атрымаецца ўзяць рэванш у Брэсце, даведаемся падчас прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 18:55.