Сёння беларусы выступяць у скачках з трохметровага трампліна

21 августа 2014

Вадзім Каптур і Яўген Каралёў выйгралі серабро чэмпіянату Еўропы па скачках у ваду. Беларускія спартсмены ў фінале спаборніцтваў па сінхронных скачках у ваду з вышкі ўступілі толькі гаспадарам турніру - немцам Патрыку Хаўсдынгу і Сашу Кляйну. Адзначым, што ўсяго ў гэтай дысцыпліне на чэмпіянаце Еўропы прымалі ўдзел пяць дуэтаў. Сёння скакуны выступяць у скачках з трохметровага трампліна. Зборную Беларусі ў гэтым відзе праграмы прадставяць Яўген Каралёў і Андрэй Паўлюк.


У ранішняй праграме чэмпіянату Еўропы па плаванні Аляксандра Герасіменя кваліфікавалася ў паўфінал на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем, а Арсеній Кухараў стаў другім запасным па выніках стартавага бар'ера на стамятроўцы вольным стылем. Паўфіналы запланаваныя на вячэрнюю сесію.