Сёння беларусы згуляюць на чэмпіянаце Еўропы па гандболе са зборнай Іспаніі

20 января 2020
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе на чэмпіянаце Еўропы правядзе сёння адзін з найважнейшых матчаў за захаванне шанцаў на пападанне ў алімпійскую кваліфікацыю. Наша каманда сустрэнецца з дзеючымі чэмпіёнамі Еўропы - іспанцамі. Беларусы з двума ачкамі ў сваёй групе займаюць перадапошняе пятае месца, іспанцы - лідары з шасцю баламі. Прамая трансляцыя матча пачнецца на "Беларусь 5" у 20:15.