Сёння беларусы на Алімпіядзе выступяць у двух відах спорту

11 февраля 2018

Сёння беларусы на Алімпіядзе ў Пхёнчхане павінны былі выступіць у трох відах спорту, але выступяць у двух. З-за моцнага ветру спаборніцтвы па хуткасным спуску перанеслі на 15 лютага. За нашу зборную тут павінен быў выступіць Юрый Данілачкін. А вось лыжным гонкам надвор'е не перашкодзіла. У скіятлоне ветэран нашай каманды Сяргей Далідовіч, для якога Алімпіяда - 7-я ў кар'еры, сышоў з дыстанцыі ў самым пачатку гонкі. Лепшы вынік з беларусаў паказаў Міхаіл Сямёнаў - ён 44-ы, Юрый Астапенка - 50-ы. Увесь п'едэстал занялі нарвежцы. Алімпійскім чэмпіёнам стаў Сімен Хегстад Кругер.

Эстафету перахопяць біятланісты. Праўда, пакуль з-за умоў надвор’я не зразумела, ці адбудзецца гонка. Рашэнне будзе прынята ў 13 гадзін. На старт спрынтарскай гонкі на 10 кіламетраў рыхтуюцца выйсці чацвёра нашых лыжнікаў, якія страляюць, - Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Антон Смольскі. У прамым эфіры гэтую гонку пакажа тэлеканал "Беларусь 2" у 14:10.