Беларускія спартсмены сёння прымуць удзел у пяці медальных дысцыплінах

16 февраля 2018

На Алімпіядзе сёння беларускія спартсмены прымуць удзел у пяці медальных дысцыплінах. І, вядома, у першую чаргу чакаем добрага выступлення нашых лыжных акрабатаў.

Канькабежка Марына Зуева выступіць на дыстанцыі 5 000 метраў. Сочым і за выступленнем трыа нашых лыжнікаў на дыстанцыі 15 кіламетраў. Яшчэ два камплекты ўзнагарод разыграюць гарналыжнікі. Марыя Шканава паспаборнічае ў слаламе, Юрый Данілачкін - у супергіганце.