Сёння беларускія гандбалісты сустрэнуцца з камандай Германіі

25 июля 2014

Гандбалісты моладзевай зборнай Беларусі (U-20) няўдала стартавалі на чэмпіянаце Еўропы ў Аўстрыі. У Лінцы ў першым матчы папярэдняй групы С беларусы ва ўпартай барацьбе прайгралі аўстрыйскім аднагодкам з лікам 23:25. Сёння беларускія гандбалісты сустрэнуцца з камандай Германіі, а ў заключным туры першага этапу згуляюць са славакамі. Для таго каб выйсці ў плэй-оф, неабходна перамагаць у абодвух матчах.