Сёння БАТЭ сустрэчай з Шахцёрам з Караганды стартуе ў Еўракубках

16 июля 2013

Перамога з сухім лікам - галоўная задача барысаўскага БАТЭ на першы матч другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Сёння ў Барысаве жоўта-сінія сустрэчай з Шахцёрам з Караганды стартуюць у Еўракубках. Трэнерскі штаб беларусаў паспеў знайсці моцныя бакі апанента.

Матч пачнецца а 19 гадзіне, прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал Беларусь 2.