Сёмым этапам у фінскім Кантыялахці аднаўляецца Кубак свету па біятлоне

8 марта 2018

Біятлон вяртаецца! Розыгрыш этапа Кубка свету пасля алімпійскай паўзы адновіцца мужчынскім спрынтам у фінскім Кантыялахці. Гонку пакажа тэлеканал "Беларусь 2" у 19:35. У складзе беларускай зборнай Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Антон Смольскі. Таксама ў праграме этапа ў Фінляндыі - жаночы спрынт, супермікс, змяшаная эстафета. Завершаць спаборніцтвы гонкі мас-старту ў нядзелю.