Сёмы тур чэмпіянату Беларусі па футболе 30 красавіка на "Беларусь 5"

30 апреля 2021

Сёння "Беларусь 5" будзе весці прамую трансляцыю чэмпіянату Беларусі па футболе. У сёмым туры тры матчы. У 17:30 прагучыць стартавы свісток: у сталічным дэрбі "Дынама" на аднайменным стадыёне прыме "Энергетык-БДУ". Бела-блакітныя пастараюцца захаваць месца ў групе лідараў першынства (пакуль яны ідуць  пятымі). На радок вышэй размяшчаецца "Гомель": "рысі" рыхтуюцца да выязной сустрэчы з "Віцебскам". Эфір гэтай дуэлі пачнецца на спартыўным канале ў 19:20.