Сёмы дзень II Еўрапейскіх гульняў прынёс зборнай Беларусі 4 залатыя, 2 сярэбраныя і 4 бронзавыя ўзнагароды

28 июня 2019

Увечар на трэцюю прыступку п'едэстала паднімаўся Яўген Каралёк: спартсмен з Гродна ўзяў бронзу ў сваёй упадабанай дысцыпліне - скрэтчы. У 2018 у гэтым відзе праграмы беларус стаў чэмпіёнам свету, а годам раней выйграў агульны залік Кубка свету.

Два медалі зборнай Беларусі прынеслі барцы вольнага стылю. Раней другім стаў Алі Шабанаў у вазе да 86, а напярэдадні бронзу ўзяў Аляксандр Гуштын, які выступаў у катэгорыі 97. У сутычцы за трэцяе месца наш спартсмен адолеў Магамедгаджы Нурава з Паўночнай Македоніі 3:1.

І львіную долю медалёў камандзе прынеслі весляры. У суме 10, учора ж - 8, чатыры з якіх - найвышэйшай пробы. Па золата на канале ў Заслаўі 27 чэрвеня паднімаліся Вольга Худзенка - байдарка-адзіночка на 500 метраў, Марына Літвінчук - у байдарцы на 5 кіламетраў. Абедзве дзяўчыны сталі двухразовымі чэмпіёнкамі Еўрапейскіх гульняў! Таксама з золатам абедзве каноэ-адзіночкі на 200 метраў - мужчынская і жаночая: пераможцы Арцём Козыр і Алена Наздрова.

Трыумфатары сталі ўчора гасцямі нашай студыі на стадыёне "Дынама". Маргарыта Махнева, Вольга Худзенка, Надзея Папок, Алег Юрэня і трэнер жаночай каманды Генадзь Галіцкі  падзяліліся меркаваннем аб тым, што беларускія балельшчыкі даўно прывыклі да высокіх вынікаў у гэтым відзе. Таму настройвацца прыходзіцца толькі на найвышэйшую прыступку п'едэстала. 

Двухразовымі чэмпіёнкамі Еўрапейскіх гульняў, нагадаем, сталі Марына Літвінчук і Вольга Худзенка. Таксама на іх рахунку бронзавая і сярэбраная ўзнагароды - бліскучае выступленне на дамашнім форуме!