Сёмая медаль беларусаў на Алімпіядзе ў Аргентыне! Лізавета Дорц ўзяла срэбра ў штурханні ядра

16 октября 2018

Сёмую асабістую ўзнагароду зборнай Беларусі на юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Буэнас-Айрэсе прынесла лёгкаатлетка Лізавета Дорц. У турніры наша штурхальніца ядра паказала вынік 17 метраў 53 сантыметры і заваявала сярэбраны медаль! Саступіўшы толькі кітаянцы Ксінху Лі.

Шанец на медаль быў і ў нашага акрабатычнага дуэта. На жаль, Ілья Фамянкоў і Вікторыя Ахотнікава спыніліся за крок ад п'едэстала. Такім чынам, у актыве зборнай Беларусі ўжо 7 узнагарод - адзін залаты, тры сярэбраныя і тры бронзавыя. Яшчэ два медалі беларусы заваявалі ў камандных турнірах.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя