Себасцьян Фетэль - пераможца Гран-пры Бахрэйна

17 апреля 2017

Для "Ферары" гэта другая перамога ў трох гонках сезона "Формулы-1". Такога старту ў Скудэрыі не было з 2008 года. Фетэль ізноў узначаліў агульны залік. Другім у Бахрэйне фінішаваў Люіс Хэмілтан. “Ферары” лідзіруе ў Кубку канструктараў, "Мэрсэдэс" з адставаннем у тры ачкі - другі.