Зборныя Беларусі і Швейцарыі прадоўжаць матчавую сустрэчу Кубка Дэвіса за выхад у сусветную групу

15 сентября 2017

Пасля першага гульнявога дня парытэт. Зборныя Беларусі і Швейцарыі заўтра прадоўжауць матчавую сустрэчу Кубка Дэвіса за выхад у сусветную групу. Дзякуючы Яраславу Шылу, які сенсацыйна абгуляў першую ракетку гаспадароў, у актыве беларусаў ёсць перамога. Дзмітрый Жырмонт у сваёй сустрэчы саступіў. Лік 1:1.

Усе падрабязнасці са швейцарскага Біля ў Ганны Эйсмант. Першы дзень матча плэй-оф сусветнай групы Кубка Дэвіса пачаўся паядынкам паміж лідарам зборнай Швейцарыі Генры Лааксаненам і нашай другой ракеткай Яраславам Шылам.

Фаварытам паядынку букмекеры лічылі гаспадара корта, аднак за 1 гадзіну і 44 хвіліны Яраслаў Шыла справіўся са сваёй задачай і прынёс першае ачко зборнай Беларусі.

Яраслаў Шыла, які займае 390-е месца ў рэйтынгу АТП, даволі ўпэўнена расправіўся з куды больш спрактыкаваным сапернікам. Для гэтага хапіла і трох сэтаў - 6:4, 6:2, 7:6.

Затым на корт Swiss Tennis Arena выйшаў першы нумар нашай зборнай Дзмітрый Жырмонт, яго апанентам стаў Марка К’юдынелі. Спачатку сапернікі абмяняліся выйгранымі сэтамі 1:1, а затым Дзмітрый стаў часцей памыляцца, ніжэй працэнт пападання, што прывяло да паражэння ў двух наступных сэтах 3:6, 6:4, 4:6, 3:6.

Варта адзначыць, што пасля трох згуляных сэтаў Дзмітрый звяртаўся да дапамогі ўрача, ды і сам капітан Уладзімір Валчкоў спрабаваў дапамагчы справіцца тэнісісту з сутаргамі.

Заўтра пройдзе парны паядынак, за нашу каманду згуляюць Андрэй Васілеўскі і Максім Мірны. Для яго гэты матч стане 55-м у кар'еры. Пачатак прамой трансляцыі ў 14:00 на "Беларусь 5".