Зборная ЗША па-ранейшаму ўзначальвае медальны залік у Рыа

15 августа 2016

Пасля нядзельных спаборніцтваў у тройцы лідараў без змяненняў. Зборная ЗША па-ранейшаму ўзначальвае медальны залік, каманда Кітая на другім месцы, на трэцяй пазіцыі Вялікабрытанія. Чацвёрты радок займае Расія. Беларусы ж з чатырма ўзнагародамі пакуль на 29-м месцы. Нагадаем, у актыве нашай зборнай адзін залаты медаль, два сярэбраныя і адзін бронзавы. Усяго медалі Алімпіяды на раніцу панядзелка выйгралі спартсмены з 64-х краін.