Зборная Партугаліі выйграла чэмпіянат Еўропы па футболе

11 июля 2016

Каманда, якая прабілася ў плэй-оф з трэцяга месца ў сваёй групе, у фінале абгуляла гаспадароў і аднаго з фаварытаў турніру - французаў. Праз траўму ўжо ў пачатку першага тайма поле быў змушаны пакінуць капітан партугальцаў Крышціяну Раналду. У асноўны час матча ні тыя, ні іншыя галоў забіць не здолелі. І такое здарылася ўпершыню ў гісторыі кантынентальных турніраў. У другім дадатковым тайме вызначыўся Эдэр. Яго гол і стаў пераможным для каманды Партугаліі, якая ўпершыню стала чэмпіёнам Еўропы.