Зборная Перу заваявала апошнюю пуцёўку на чэмпіянат свету 2018 года

16 Лістапада 2017

Зборная Перу заваявала апошнюю пуцёўку на чэмпіянат свету 2018 года, які пройдзе ў Расіі. У стыкавых матчах перуанцы абгулялі Новую Зеландыю. У першай сустрэчы каманды мячоў не забілі. А ў Перу гаспадары былі мацнейшымі, 2:0. Па голе правялі Джэферсан Фарфан і Крысціян Рамас. Перу адбіраецца на мундыяль упершыню з 1982 года. У гонар гэтага ў краіне 16 лістапада быў аб’яўлены нацыянальны выхадны.