Зборная Латвіі выходзіць у плэй-оф чэмпіянату свету па хакеі

16 мая 2018

Дакладны кідок Андрыса Джэрыньша выводзіць зборную Латвіі ў плэй-оф чэмпіянату свету па хакеі. Лёс апошняй пуцёўкі ў чвэрцьфінал ад групы B латышы вырашалі ў вочным супрацьстаянні з гаспадарамі форуму - датчанамі. Сустрэча завяршылася з лікам 1:0, у ¼ фіналу Латвія згуляе з пераможцам групы А - Швецыяй.

Напярэдадні ў спрэчцы за першае месца ў васьмёрцы "трэкрунур" атрымалі валявую перамогу - 3:1 - над Расіяй. Зараз у першым накаўт-раўндзе расіяне згуляюць з канадцамі, якія сталі трэцімі ў групе В.

Зборная ЗША паспрачаецца за выхад у фінал з Чэхіяй, а каманда Фінляндыі сустрэнецца са Швейцарыяй.