Зборная клубаў Беларусі па футболе выйшла ў фінал Кубка караля

14 июля 2017

Зборная клубаў Беларусі па футболе выйшла ў фінал Кубка караля - традыцыйнага турніру, які праходзіць у сталіцы Тайланда Бангкоку. У паўфінале каманда Ігара Крывушэнкі і Людаса Румбуціса ў серыі пенальці перайграла зборную Буркіна-Фасо. У вырашальным матчы беларусы згуляюць з пераможцам пары КНДР - Тайланд.