Зборная Харватыі атрымала валявую перамогу над іспанцамі

22 июня 2016

Зборная Харватыі атрымала валявую перамогу над іспанцамі ў матчы трэцяга тура групавога этапу чэмпіянату Еўропы - 2016. Вынік - 2:1. Адзначым, пры ліку 1:1 абаронца іспанцаў Серхіа Рамас не рэалізаваў пенальці. Балканцы выйшлі ў плэй-оф з першага месца ў групе D, іспанцы фінішавалі другімі і ў 1/8 фіналу згуляюць з італьянцамі.

Уся інтрыга сёння вырашыцца ў квартэтах F і E. У 7 вечара ісландцы згуляюць супраць зборнай Аўстрыі, а венгры сустрэнуцца з камандай Партугаліі. Трыма гадзінамі пазней італьянцы згуляюць супраць аўтсайдара Ірландыі, у іншым матчы дня сустрэнуцца шведы і бельгійцы.