Зборная Германіі узначаліла групу G

17 июня 2014

Зборная Германіі пасля ўпэўненай перамогі на чэмпіянаце свету па футболе над Партугаліяй - 4:0 - узначаліла групу G. А Томас Мюлер, які аформіў у гэтым матчы хет-трык, пакуль лепшы снайпер мундыяля. Зборная ЗША ўзяла верх над Ганай 2:1. Зафіксаваная і першая нічыя на турніры - у паядынку паміж Іранам і Нігерыяй.


Сёння ў Бразіліі завяршаецца першы круг групавога этапу. І адразу пачнецца другі тур. Апошнімі ў барацьбу ўключацца каманды групы H, дзе выступае зборная Расіі. Нашы ўсходнія суседзі згуляюць з Паўднёвай Карэяй, матч у начным эфіры пакажа тэлеканал Беларусь 5. Таксама ў квартэце H сустрэнуцца каманды Бельгіі і Алжыра - вячэрняя дуэль - на Беларусь 2. І, нарэшце, другі круг пачне паўднёваамерыканскае дэрбі ў чацвёрцы A - гаспадары, бразільцы, будуць супрацьстаяць мексіканцам.