Зборная Германіі - чэмпіён свету

14 июля 2014

Ганаровы тытул немцы заваявалі 4-ы раз у гісторыі! Кубак каманда Ёахіма Лёва здабыла ў найскладанейшым матчы з Аргенцінай. Ні ў першым тайме, ні ў другім галоў гледачы не ўбачылі, хоць абедзве каманды магчымасцяў мелі дастаткова. Вызначыліся еўрапейцы толькі ў другім экстра-тайме, гол на рахунку Марыа Гётцэ. Дарэчы, зборная Старога Свету ўпершыню перамагла на мундыяле, які праходзіў у Лацінскай Амерыцы. Серабро чэмпіянату свету - у Аргенціны, бронза - у Нідэрландаў.