Зборная Францыі абгуляла каманду Украіны 3:0

20 ноября 2013

Зборная Францыі расставіла ўсе кропкі над і ў другім стыкавым матчы супраць каманды Украіны. Футбалісты Пятай рэспублікі абгулялі жоўта-блакітных дома з лікам 3:0. Нагадаем, у першай гульні былі мацнейшыя ўкраінцы, якія забілі два мячы. Па сукупнасці дзвюх сустрэч пуцёўку на мундыяль у Бразіліі заваявала Францыя.
У другім матчы хет-трык Раналду вывеў на сусветнае першынство каманду Партугаліі, дзе згуляюць таксама Харватыя і Грэцыя, якія апынуліся мацнейшыя ў сваіх дуэлях.