Зборная Бразіліі выйшла ў адну восьмую фіналу

24 июня 2014

Танцуй, Рыа! Зборная Бразіліі выходзіць у адну восьмую фіналу хатняга чэмпіянату свету па футболе. У заключным матчы групавога этапу гаспадары мундыялю разграмілі каманду Камеруна, 4:1. Дублем у гэтым паядынку вызначыўся ўлюбёнец публікі Неймар. У другой сустрэчы групы А мексіканцы ўпэўнена перайгралі харватаў, 3:1. У квартэце В Галандыя не без цяжкасці адолела зборную Чылі, 2:0, якая зараз у плэй-оф пазмагаецца з Бразіліяй. Аранжавыя памераюцца сіламі з Мексікай. Іспанцы здолелі пляснуць дзвярыма - 3:0 пераможаная Аўстралія.


Сёння разыграюць яшчэ дзве пуцёўкі ў накаўт-раўнд. Адну з іх аспрэчаць каманды Італіі і Уругвая. Коста-Рыка, у адрозненне ад Англіі, у наступны раўнд прабілася. Гэтыя дзве сустрэчы пачнуцца ў 19 гадзін. У 23 гадзіны глядзіце паядынкі Японія - Калумбія і Грэцыя - Кот-д'Івуар. Усе матчы ў прамым эфіры пакажуць каналы Белтэлерадыёкампаніі.