Зборная Беларусі заваявала золата чэмпіянату Еўропы па індор-хакеі. Віншуем!

26 января 2020
Чэмпіянат Еўропы па індор-хакеі (хакей на траве ў зачыненых памяшканнях) сярод жаночых каманд праходзіў у Палацы спорту з 24 па 26 студзеня. Турнір з'яўляецца другім па значнасці пасля Кубка свету. Чэмпіянат стаў адборачным да сусветнага першынства 2021 года, куды адправяцца шэсць лепшых каманд Старога Свету.