Зборная Беларусі заваявала трэці медаль на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў Румыніі

11 апреля 2019

Толькі што з Румыніі прыйшла радасная навіна. Зборная Беларусі заваявала трэці медаль на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе! У жанчын у сутычцы за бронзу наша Ксенія Станкевіч у вагавай  катэгорыі да 50-ці кілаграмаў сустракалася з гаспадыняй Стэфаніяй Прыцэпуту. Беларуска ўпэўнена разабралася з румынкай з лікам 10:2. Раней дзве ўзнагароды нашай зборнай прынеслі прадстаўнікі вольнага стылю: у Алі Шабанава - бронза, у Аляксандра Гуштына - серабро. Таксама сёння сутычка за трэцяе месца мае быць  Заліне Сідакавай.