Зборная Беларусі завяршае выступленне на ўніверсіядзе з дзевяццю ўзнагародамі

30 августа 2017

Зборная Беларусі завяршае выступленне на ўніверсіядзе ў кітайскім Тайбэі з дзевяццю ўзнагародамі. Вынік - каманда заняла 22 месца ў медальным заліку.

Два золаты беларусам прынёс плывец Ілья Шымановіч, яшчэ адно - Ірына Жук у скачках з шастом.

Напярэдадні чэмпіёнка вярнулася на радзіму, а разам з ёй Ганна Малышчык, якая заваявала срэбра ў кіданні молата.

Дарэчы, лёгкаатлеты прынеслі зборнай чатыры медалі. Эльвіра Герман фінішавала другой ў бегу на сто метраў з бар'ерамі, а Павел Барэйша заваяваў срэбра ў кіданні молата.