Зборная Беларусі завяршае сезон у Чарнагорыі

19 ноября 2019
Шанц выйсці на Еўра ёсць і ў зборнай Беларусі: праз Лігу нацый. У сакавіку паўфінальная гульня ў Грузіі, а сёння каманда Міхаіла Мархеля завяршае год таварыскай сустрэчай у Чарнагорыі. Пачатак а восьмай гадзіне вечара. У рэйтынгу ФІФА мы на 86-й пазіцыі, сапернік  на 61-й.