Зборная Беларусі заняла другое месца на чэмпіянаце свету па пажарна-выратавальным спорце

7 октября 2013
Спаборніцтвы завяршыліся напярэдадні ў Паўднёвай Карэі. Сёлета нашы ратавальнікі былі відавочнымі лідарамі, практычна ва ўсіх этапах яны ўваходзілі ў тройку лепшых. Аднак не зусім удалае выступленне ў эстафеце 4 па 100 дазволіла беларусам заваяваць толькі сярэбраныя медалі. Сёлета чэмпіёнамі свету стала каманда з Украіны, трэцяе месца - у зборнай Чэхіі. Сёння сярэбраныя прызёры вярнуліся на радзіму. У Нацыянальным аэрапорце Мінск іх сустракалі калегі і сваякі. Зборная Беларусі, дарэчы, з'яўляецца трохразовым чэмпіёнам свету па пажарна-выратавальным спорце.