Зборная Беларусі заняла 10 месца на чэмпіянаце Еўропы па гандболе

23 января 2020
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі ў заключнай сустрэчы чэмпіянату Еўропы. Беларусы вялі ў ліку практычна ўвесь матч. Аднак у канцоўцы страцілі  сваю перавагу. Аўстрыйцам удалося зраўнаваць лік 36:36,  а мяч Гайдучэнкі, які ўляцеў у вароты гаспадароў ужо на апошняй секундзе сустрэчы, не быў залічаны. У выніку беларусы занялі на чэмпіянаце Еўропы 10  месца і страцілі шанцы пазмагацца за пуцёўку на Алімпійскія гульні ў Токіа.